Паўль Клее
Паўль Клее | |
---|---|
Paul Klee | |
Дата нараджэння | 18 снежня 1879[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 чэрвеня 1940[4][1][…] (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Lily Klee[d] |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта, дзеяч выяўленчага мастацтва, графік, літограф, дызайнер, мастак-гравёр, архітэктурны чарцёжнік, рысавальнік |
Месца працы | |
Жанр | абстракцыянізм[6] і geometric abstraction[d][6] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | экспрэсіянізм[7], сюррэалізм, Пуантылізм, Баўгауз[7] і Color Field[d][7] |
Уплыў на | Harald W. Lauesen[d] |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўль Клее[8] (18 снежня 1879, Мюнхенбухзее, пад Бернам — 29 чэрвеня 1940, Лакарна) — нямецкі і швейцарскі мастак, графік, тэарэтык мастацтва, адна з найбуйнейшых фігур еўрапейскага авангарда. Пражыў больш за палову жыцця ў Швейцарыі.
У сваім раннім перыядзе творчасці — экспрэсіяніст, выпрабаваў значны ўплыў канструктывізму, кубізму, прымітывізму і сюррэалізму.
Клее працаваў у цесным кантакце з «Сінім вершнікам», яго графічныя работы экспанаваліся на другой выстаўцы «Чорнае-белае» (па-нямецку: «Die zweite Ausstellung der Redaktion Der Blaue Reiter Schwarz-Weiß»), арганізаванай аб’яднаннем у 1912 годзе. Да 1914 года Клее працаваў у асноўным у галіне графікі.
Пасля падарожжа па Тунісе, якое мастак здзейсніў разам з Аўгустам Маке і Луі Муалье, у яго творчасці адбыўся паварот да жывапісу.
Як і яго сябар, Васіль Кандзінскі, Клее з 1921 года выкладаў у Веймары, а затым, пасля пераезду школы, і ў Дэсау. З 1931 года ён быў прафесарам Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў. Пасля прыходу да ўлады ў Германіі нацыянал-сацыялістаў ён быў вызвалены ад займанай пасады і вярнуўся ў Берн, дзе правёў апошнія гады. Нягледзячы на цяжкую прагрэсавальную хваробу (склерадэрмія), у гэты перыяд Клее шмат і плённа працаваў. Аўтар тэарэтычных твораў «Schöpferische Konfession» (1920) і «Педагагічныя эскізы» (па-нямецку: Pädagogisches Skizzenbuch, 1925).
Грамадзянін Германіі, Клее нарадзіўся, правёў значную частку жыцця і памёр у Швейцарыі.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Der Goldfisch (Залатыя рыбкі), 1925
-
Was fehlt ihm? (Чаго яму не хапае?), 1930
-
Revolution des Viadukts (Рэвалюцыя віядука), 1937
-
Ручная марыянетка без назвы (аўтапартрэт), 1922
Зноскі
- ↑ а б Paul Klee
- ↑ Paul Klee — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Клее Пауль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Клее Пауль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в RKDartists
- ↑ а б в Artfacts — 2001.
- ↑ Напісанне імя і прозвішча Паўль Клее у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.8., Мн., 1999, С.328.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Wilhelm Hausenstein. Kairuan oder eine Geschichte vom Maler Klee und von der Kunst dieses Zeitalters. München, 1921
- Klee F. Paul Klee, his life and work in documents. New York: G. Braziller, 1962
- Kagan A. Paul Klee/art & music. Ithaca: Cornell UP, 1983
- Franciscono M. Paul Klee: his work and thought. Chicago: University of Chicago Press, 1991
- Ferrier J.L. Paul Klee. Paris: Terrail,1999
- Paul Klee: Leben und Werk/ Jürgen Glaesemer (Hrsg.). Stuttgart: Hatje Cantz, 2001.
- Anger J. Paul Klee and the decorative in modern art. Cambridge; New York: Cambridge UP, 2004
- Porter Aichele K. Paul Klee, poet/painter. Rochester: Camden House, 2006
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт Цэнтра Клее ў Берне Архівавана 15 кастрычніка 2009. (ням.) (англ.) (фр.)
- Працы ў музеях свету
- Біяграфія, працы on line (англ.)
- Паўль Клее: Віртуальная галерэя (англ.)
- Нарадзіліся 18 снежня
- Нарадзіліся ў 1879 годзе
- Нарадзіліся ў Швейцарыі
- Памерлі 29 чэрвеня
- Памерлі ў 1940 годзе
- Памерлі ў кантоне Тычына
- Пахаваныя ў Швейцарыі
- Выпускнікі Штутгарцкай вышэйшай школы музыкі і тэатра
- Выпускнікі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Швейцарыі
- Сюррэалізм
- Мастакі-экспрэсіяністы
- Выкладчыкі Баўхауса